Не прайшло і паўгода… як згарэў яшчэ адзін аўтамабіль

Толькі у мінулым нумары “АП” прайшоў артыкул-папярэджанне ад Астравецкага аддзела па надзвычайных сітуацыях аб прафілактыцы загаранняў аўтамабіляў, як здарыўся новы выпадак.


Раніцай у чацвер, у 10.12 у РАНС паступіла паведамленне аб загаранні каля вёскі Палушы аўтамабіля “Опель-Астра”. На выклік былі накіраваны два падраздзяленні, якія хутка справіліся з пажарам.
Магчымай прычынай загарання спецыялісты называюць замыканне кароткай праводкі.


Антон МАЛЬШЭЎСКІ.