Не даехаў...
Драматычна скончылася ў суботу падарожжа на аўтамабілі для грамадзяніна Літоўскай Рэспублікі.
Мужчына ехаў на аўтамабілі “БМВ” па аўтадарозе Полацк – Глубокае – мяжа Літвы і накіроўваўся на пункт пропуску “Катлоўка” Аднак каля 19.40 на 220 кіламетры на нязначным закругленні дарогі ўлева літовец не справіўся з кіраваннем, аўтамабіль з’ехаў у левы па ходу руху кювет і перакуліўся. У выніку дарожна-транспартнага здарэння вадзіцель з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі быў дастаўлены ў раённую бальніцу.
Фізічны стан мужчыны падчас аварыі пакуль устанаўліваецца. Але ўжо вядома, што ён не быў прышпілены рамнём бяспекі і таму атрымаў цяжкія пашкоджанні. У сувязі з гэтым яшчэ раз нагадваем усім вадзіцелям, што выкарыстанне рамяня бяспекі і выкананне хуткаснага рэжыму – асноўныя правілы для вашай бяспекі.
У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.