Назначен начальник Островецкого районного отдела Следственного комитета

1
З сакавіка 2015 года начальнікам Астравецкага раённага аддзела Следчага камітэта назначаны Віктар Валянцінавіч Мацэвіч.


Нарадзіўся Віктар Валянцінавіч у Воранаўскім раёне. У 1989 годзе яго бацькі пераехалі на Смаргоншчыну. Пасля заканчэння гімназіі №4 г. Смаргонь Віктар Валянцінавіч паступіў у Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў, якую скончыў у 2002 годзе. Пачынаў працоўную дзейнасць следчым у Ашмянскім аддзеле ўнутраных спраў. Пасля быў старшым следчым, начальнікам следчага аддзялення. З 2012 года – намеснік начальніка Ашмянскага аддзела Следчага камітэта.

З 13 сакавіка 2015 года Віктар Валянцінавіч Мацэвіч назначаны начальнікам Астравецкага аддзела Следчага камітэта.

Жанаты, выхоўвае двое дзяцей.


Марына МАЦКЕВІЧ.

Фото с сайта http//lovesun.by