Настоятель островецкого храма удостоен благодарности

Настаяцель астравецкага храма святых апосталаў Пятра і Паўла іерэй Георгій Савіцкі – часты госць пагранічных камендатуры і заставы “Гудагай”: служыць там малебны, выступае перад асабовым саставам з гутаркамі на тэмы веры і духоўнасці, арганізаваў цікавы лекторый. У свята Архангела Міхаіла – апекуна воінства – штогод у храме праходзяць богаслужэнні з удзелам воінаў-пагранічнікаў.

За плённую сумесную дзейнасць з органамі пагранічнай службы, актыўны ўдзел у духоўным і патрыятычным выхаванні салдат айцец Георгій удастоены Падзякі старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Віншуем, бацюшка!


-------------------
Таіса СЯМЁНАВА.