Настоящими школьниками стали первоклассники СШ№1 г.Островца
На пачатку кастрычніка рады сапраўдных школьнікаў СШ №1 папоўнілі першакласнікі 1 «В» класса. З гэтай нагоды тут прайшло святочнае мерапрыемства.Урачысты ранішнік пасвячэння ў першакласнікі прайшоў пад дэвізам «Мы цяпер не проста дзеці – мы цяпер вучні». Дзеці чыталі вершы, спявалі прыпеўкі і песні, і вымаўлялі словы ўрачыстай клятвы. За месяц, што прайшоў з пачатку навучальнага года, першакласнікі навучыліся быць сур'ёзнымі і стараннымі вучнямі – і тым не менш на свяце ва ўсю панавалі весялосць, радасць і цеплыня. А самым урачыстым і хвалюючым момантам стала ўзнагароджванне кожнага вучня «медалём першакласніка». Закончылася мерапрыемства сюрпрызам бацькі разам з вучнямі выйшлі на вуліцу і запусцілі ў неба рознакаляровыя шары як сімвал развітання з бесклапотным дашкольным жыццём і пачаткам новага этапу ў жыцці кожнага дзіцяці.
Хачу падзякаваць выхавальніцы Алене Чаславаўне Рудай і прадстаўнікам бацькоўскага камітэта Андрэю Іосіфавічу Шадуру, Алене Віктараўне Канавалавай і ўсім бацькам за падтрымку і дапамогу ў арганізацыі такога радаснага і хвалюючага свята для дзяцей.
Анжаліка ПЛАЧЫНТЭ, класны кіраўнік СШ №1.
