Нарушения по-прежнему выявляются
Спецыялістамі Астравецкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі праведзены аналіз вынікаў дзяржаўнага санітарнага нагляду за выкананнем санітарна-эмідэміялагічнага заканадаўства гандлёвымі аб’ектамі, рыначнымі арганізацыямі, аб’ектамі грамадскага харчавання і прыдарожнага сервісу.За першы квартал 2013 года дзяржаўным аглядам было ахоплена 43 аб’екты гандлю (19 суб’ектаў гаспадарання).
Праведзеныя планавыя праверкі і маніторынг паказалі, што па-ранейшаму выяўляюцца факты рэалізацыі харчовых прадуктаў са скончаным тэрмінам захоўвання, без дакументаў ці маркіраваных ярлыкоў. За перыяд з 1 студзеня па 1 красавіка 2013 года вынесена 16 прадпісанняў аб зняцці з продажу прадукцыі агульнай вагой 238,077 кг.
Колькасць іншых парушэнняў таксама не змяншаецца. Адміністрацыяй гандлёвых аб’ектаў не надаецца належная увага наяўнасці поўнага камплекта санітарнага адзення ў прадаўцоў; чысціні халадзільнага і гандлёвага абсталявання, памяшканняў гандлёвых залаў; выканання таварнага суседства і тэмпературных рэжымаў. Па выяўленых парушэннях да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 26 чалавек.
------------------------------------------
Вольга БАЛАШ, урач-гігіеніст райЦГЭ.