Напоминайте детям правила дорожного движения
Надышоў самы жаданы для дзяцей час – летнія канікулы. Закончыўшы школьны год, адны з іх едуць на вёску, каб адпачыць у бабуль-дзядуль, другія шукаюць работу, каб падзарабіць. Але дзе б дзеці ні знаходзіліся – галоўнае, каб у час летніх канікул яны не забывалі пра правілы дарожнага руху. У сувязі з гэтым 30 мая ў Беларусі прайшоў адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “На дарогах дзеці – мы за іх у адказе!”
З заканчэннем вучэбнага года і пачаткам летніх канікул кантроль над дзецьмі паслабляецца. І калі памылкі ў школьнай кантрольнай можна выправіць, то дзіцячыя памылкі на дарозе не заўсёды можа выправіць нават урач. Не абышоўся без здарэнняў і гэты вучэбны год – аварыя з удзелам непаўналетняй адбылася ў Варнянах.
Каб пазбегнуць сумных выпадкаў на дарогах з удзелам дзяцей, важна напамінаць ім аб неабходнасці выконваць нескладаныя правілы:
- пераходзіць вуліцу крокам і толькі па пешаходнаму пераходу;
- не спрабаваць скараціць шлях, пераскокваючы праз плот ці агароджу;
- не перабягаць дарогу перад транспартам – гэта вельмі небяспечна;
- дарога – не месца для гульняў, дзіцячая пляцоўка, стадыён – вось дзе можаце гуляць;
- катаючыся на веласіпедзе, не выязджайце на праезджую частку дарогі.
І самае галоўнае – будзьце ўважлівымі і дысцыплінаванымі на дарозе.
----------------------------------------------------
У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.
