Накануне "Дожинок" у островчан появились две оригинальные деревянные скамьи

дожиночная скамьяПрыгожай драўлянай лаўкай з сімволікай Астраўца змаглі палюбавацца ўдзельнікі і госці абласных “Дажынак”, якія сёлета праходзілі ў г. Дзятлава

Другая лаўка, падобная да першай як дзве кроплі вады, толькі меншая па памеру, адправілася на раённыя “Дажынкі-2015” у Варняны.
Заказчыкам такіх незвычайных аб'ектаў садовага дызайну выступіла ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Астравецкага райвыканкама. Ажыццявіць ідэю запрасілі вядомага не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі скульптара з Гродна Мікалая Скляра.
Дзве драўляныя сястрычкі-блізняткі ўражваюць сваёй прастатой і ў той жа час завершанасцю і арыгінальнасцю.
– Прыйшлося папрацаваць, – усміхаецца ў адказ на пытанне, як доўга ствараецца такая прыгажосць, Мікалай Скляр. – Хацелася, каб гэта быў не просты кавалак апрацаванага дрэва, а каб лаўка стала часткай асяроддзя, якое яе акружае, абуджала жаданне дакрануцца да той прыгажосці, якой знакаміты Астравецкі раён.
Менавіта з гэтай мэтай было вырашана працаваць па эскізу, дзе прысутнічалі сімвалы, якія адлюстраваны на гербе Астраўца, – велічны кучаравы дуб, у густой лістоце якога схавалася мудрая прыгажуня сава, і срэбрабокая фарэль.

-------------------------------
Вольга ХАЦЯНОВІЧ.