Накануне Дня Победы в Островецком районе прошёл традиционный автопробег по местам боевой славы

Традыцыйна 7 мая ў раёне адбыўся аўтапрабег, падчас якога дзве групы, у склад якіх увайшлі прадстаўнікі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працы, моладзь і ваенныя праехалі па ўсіх вёсках раёна, дзе ёсць помнікі і магілы загінуўшым землякам, каб аддаць даніну павагі тым, хто не дажыў да светлага Дня Перамогі, ускласці кветкі і вянкі.


У кожным населеным пункце, каля кожнай магілы і помніка ўдзельнікаў аўтапрабегу сустракалі мясцовыя жыхары, вучні, прадстаўнікі ўлады, каб сказаць сваё шчырае і цёплае “Дзякуй!” ветэранам.

У святочны шлях удзельнікі аўтапрабегу адпраўляліся ад райвыканкама пад маршы і песні ваеннага аркестра. Астравец, Варняны, Міхалішкі, Жукойні, Падольцы, Кямелішкі, Рытань, Быстрыца, Трокенікі – вось толькі некалькі кропак на карце Астравеччыны, дзе пабывалі ўдзельнікі аўтапрабегу. Тут да гэтага часу жывуць людзі, якія памятаюць вайну. У гэтых мясцінах сум і боль пераважваюць над радасцю Перамогі, бо людзі жывуць успамінамі аб тым, колькі бязвінных ахвяр закатавана на нашай зямлі, колькі здзекаў і жудасных падзей адбылося тут. Толькі тут, перад помнікамі загінуўшым салдатам і ахвярам вайны, а не перад тэлевізарам ці ў натоўпе людзей на плошчы сапраўды ўсведамляеш цану Перамогі...




---------------------------------------------------

Антон Мальшэўскі, фота аўтара.