Награды нашли своих героев

"Бронзавыя" міліціянеры


Па выніках спартакіяды за 2014 год, якая праходзіць круглы год па розных відах спорту сярод праваахоўных органаў, каманда Астравецкага аддзела ўнутраных спраў заняла трэцяе месца ў вобласці.

Дасягнуць высокіх паказчыкаў міліцыянерам дапамаглі вытрымка і воля да перамогі. Асаблівы ўклад у агульны залік прызавымі месцамі прынеслі Валерый Масальскі, Аляксандр Пашынь, Віктар Вярбовіч, Ірына Віткевіч, Аляксандр Качкан і Таццяна Васюкевіч.


"Класныя" спецыялісты


Чатыры супрацоўнікі Астравецкага аддзела ўнутраных спраў па выніках вучобы за 2014 год узнагароджаны нагрудным знакам “Класны спецыяліст Міністэрства ўнутраных спраў”.

Каб атрымаць гэты ганаровы знак, работнік праваахоўных органаў павінен спалучаць прафесіяналізм і добрую фізічную падрыхтоўку, а таксама здаць экзамены па спецыяльнай, агнявой, фізічнай, медыцынскай і тэхнічнай падрыхтоўцы. Супрацоўнікі Астравецкага РАУС Генадзь Барадзевіч, Дзяніс Іканопала, Артур Буцько і Сяргей Зіма добра справіліся з усімі іспытамі, за што і ўзнагароджаны нагруднымі знакамі.


---------------------------------

Марына МАЦКЕВІЧ.