Наглядальнікі астравецкага ўчастка для галасавання №4: выбары для людзей – свята
Пацікавіліся ў наглядальнікаў астравецкага ўчастка для галасавання №4, як праходзяць выбары.
Сярод наглядальнікаў тут і тыя, хто неаднойчы выступаў у гэтай ролі, і тыя, хто ўпершыню такім чынам удзельнічае ў выбарах. Усе канстатуюць: народ ідзе актыўна.
– Першы чалавек прыйшоў праз пару хвілін пасля адкрыцця ўчастка. А потым пачалі падыходзіць часцей і часцей – і гэта добра, – адзначаюць наглядальнікі. – Абстаноўка спакойная, усё ў штатным рэжыме. Настрой у выбаршчыкаў бадзёры, яны са святам віншуюць – вось як ставяцца да важнай дзяржаўнай падзеі.
