На выбарчым участку №2 шматлюдна з першага дня датэрміновага галасавання
Працягваецца датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і мясцовых Саветаў дэпутатаў. На выбарчым участку №2, які знаходзіцца ў Астравецкім лясгасе, усе гэтыя дні шматлюдна.
– Галасуюць вельмі актыўна, – адзначыла старшыня камісіі Таццяна Чарняўская. – На рэферэндуме па Канстытуцыі таксама было шматлюдна, але калі параўнаць то на гэты раз выбаршчыкаў прыйшло ў некалькі разоў больш. І гэта, безумоўна, прыемна. Мы непакоіліся за жыхароў новабудоўляў па вуліцы Валадарскага – некаторыя нядаўна купілі там кватэры. Але хваляванні былі дарэмнымі! Прыходзяць галасаваць і паасобку, і сем’ямі.
