На свяце кветак у Залессі быў хор “Польскае рэха Астраўца”
У музеі-сядзібе Агінскага ў Залессі на выхадных адбылося свята кветак і музыкі – фестываль “Вяргіні да дня нараджэння Міхала” сабраў прыхільнікаў талента нашага слыннага земляка, быў на ім і хор “Польскае рэха Астраўца”.
Згодна з інвентаром 1821 года – роўна 200 гадоў назад – у гаспадара сядзібы налічвалася каля 60 сартоў вяргінь. Таму менавіта гэтыя кветкі абралі сімвалам залесскага свята.
– Мы неаднойчы былі ў музеі-сядзібе Міхала Клеафаса Агінскага, – расказала старшыня Астравецкага раённага аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз палякаў на Беларусі” Тарэса Мароз. – Сёлета выступалі ў межах канцэртнай праграмы “Беларусь шматнацыянальная”. Дарэчы сказаць, падобная праграма з удзелам творчых калектываў прадстаўнікоў многіх нацыянальнасцей была сёлета на Троіцкім фэсце ў Гервятах.
Астравецкія палякі не толькі выканалі песні, але і падарылі арганізатарам свята вялікі прыгожы букет вяргінь.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
