На своём месте: Дмитрий Чайковский в ответе за рубежи нашей страны


Аддзяленне пагранічнага кантролю «Гудагай», якое ўзначальвае Дзмітрый Чайкоўскі, па выніках аператыўна-службовай дзейнасці за 2023 год прызнана лепшым у Смар­гонскай пагранічнай групе. 

Родам мужчына з вёскі Гутава Дра­гічынскага раёна. У нашых краях жыве і працуе 6 гадоў. Па размеркаванні пасля Інстытута пагранічнай службы прыехаў для праходжання службы ў Смаргонскую пагрангрупу і застаўся.

– Пачынаў у аддзяленні пагра­нічнага кантролю «Лоша» намеснікам начальніка змены, затым служыў на «Катлоўцы», у «Мольдзевічах» і зноў на «Лошы», – распавядае Дзмітрый Чайкоўскі. – Менавіта тут я шмат чаго дасягнуў у кар’еры. 

Сумежны з пунктам пропуску «Лоша» «Шумскас» са жніўня мінулага года не працуе. Раней «Лоша» хоць і лічыўся адным з невялікіх пунктаў пропуску ў Смаргонскай пагрангрупе, але ў яго быў шырокі спектр задач. Тут не раз затрымлівалі парушальнікаў пагранічнага рэжыму і заканадаўства.

– Адно з маіх дасягненняў падчас службы на «Лошы» – прызнанне яго лепшым па выніках 2022 года. Значыць, я таксама зрабіў уклад у яго гісторыю, – лічыць Дзмітрый Чайкоўскі. 

У аддзяленні пагранічнага кантролю «Гудагай» мужчына служыць больш за год. Але і тут ужо паспеў адзначыцца. Хоць, прызнаецца, што чарговая перамога – гэта заслуга ўсяго калектыву. 

– Усе поспехі і дасягненні АПК залежаць ад асабовага саставу, – упэўнены начальнік аддзялення. – Наш вынік – гэта складнікі ра­зумення ваеннаслужачымі асноўных задач і іх добрасумленнае выкананне. 

– Акрамя таго, што наша аддзяленне прызнана лепшым у Смаргонскай пагра­нічнай групе, былі вызначаны і леп­шыя ваеннаслужачыя ў розных намі­нацыях, – працягвае Дзмітрый. – Сёння ў нашым аддзяленні служаць Алена Гала­вешкіна і Таццяна Богуш, якія былі адзначаны ўзнагародамі ў сваіх намінацыях. 

АПК «Гудагай» не раз станавілася лепшым у Смаргонскай пагранічнай групе. І заслужанае званне ваеннаслужачыя збі­раюцца захаваць. 

Бо Радзіма для пагранічнікаў – гэта ўся краіна, упэўнены Дзмітрый. І калі такія ваеннаслужачыя яе ахоўваюць, простыя грамадзяне могуць спаць спакойна.





Текст: Елена Ярошевич
Фото: Елена Ярошевич