Сям'я Бандарчук: на рэферэндум прыйшлі разам

Увесь тыдзень, і нядзеля не выключэнне, астраўчане актыўна прыходзілі на ўчасткі для галасавання. У асноўны дзень прагаласавала і сям’я Бандарчук з Астраўца.

Міхаіл і Анастасія Бандарчукі:

– І на выбары, і на рэферэндум мы заўсёды ходзім разам – усёй сям’ёй. На жаль, сёлета старэйшыя дзеці прыхварэлі, таму мы не змаглі ўзяць іх з сабой, а для малодшанькага гэта як сапраўднае свята.

Сёння нядзеля – выхадны, мы заўсёды галасуем у гэты дзень. І цяпер забеглі на хвілінку, выконваючы ўсе рэкамендацыі па прафілактыцы каронавіруса. Не маглі не прыйсці. Гэта наша права і наш абавязак.


#конституция #референдум

Текст:
Фото: Ольга Хотянович