На районном семинаре рассмотрели вопрос сохранности телят в КСУП “Ворняны”
Не сакрэт, што жывёлагадоўля з’яўляецца асновай сельгасвытворчасці і дае звыш 60% выручкі. Ад захаванасці маладняку і недапушчэння фактаў невытвочага выбыцця буйной рагатай жывёлы ў многім залежыць як развіццё галіны ў прыватнасці, так і гаспадаркі ў цэлым. Праблемы па гэтых накірунках ёсць у КСУП “Варняны”. На чале са старшынёй райвыканкама Ігарам Шалудзіным і яго першым намеснікам Іванам Карнілам на базе вышэй згаданага прадпрыемства на раённым семінары шукалі прычыны гэтых складанасцей, а таксама абмяркоўвалі наступствы такіх недапрацовак для работнікаў рознага звяна.
Карэспандэнт “раёнкі” папрасіў абмаляваць сітуацыю з захаванасцю цялят у КСУП “Варняны” і падвесці вынікі семінара першага намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вольгу Умрыхіну:
– Для параўнання: па выніках мінулага года ў параўнанні з 2022-м падзеж жывёлы зменшыўся на 89 галоў у цэлым па Астравеччыне, а ў КСУП “Варняны” ён, наадварот, павялічыўся на 15 галоў і ў агульнай раённай структуры падзяжу дасягае 43%. Зразумела, што вытворчыя пытанні ўзнікаюць ва ўсіх гаспадарках, але найбольш вострая праблема з захаванасцю жывёлы ў КСУП “Варняны”, асабліва на малочна-таварных фермах і комплексах “Беразоўка” і “Варона”.
Раённыя семінары па абмене вопытам на базе найбольш паспяховых гаспадарак праводзім штомесяц, але вырашылі сканцэнтравацца менавіта на гэтай гаспадарцы і ў чаговы раз нагадаць жывёлаводам, аператарам машыннага даення, цялятніцам, начным вартаўнікам, загадчыкам ферм і комплексаў асноўныя моманты тэхналогіі вырошчвання маладняку, якія павінны выконвацца на 100%. Гэта і своечасовае выпойванне цяляці з дапамогай зонда на працягу першай гадзіны жыцця, прытрымліванне рэкамендаванай тэмпературы малозіва 38-39°C і іншае.
Галоўная прычына росту невытворчага выбыцця жывёлы ў КСУП “Варняны” – так званы чалавечы фактар: не захворванні цялят і кароў, а банальнае невыкананне тэхналогіі ўтрымання, кармлення, выпайкі.
На семінары Ігар Яраслававіч падкрэсліў, што да недобрасумленных працаўнікоў будуць прымацца самыя кардынальныя меры.
У раёне
Малочны 2023-ці
За мінулы год надой ад каровы па раёне склаў без малога 7 тысяч кілаграмаў. У разрэзе гаспадарак самую вялікую прыбаўку па малаку атрымалі жывёлаводы РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” (+829 кг), дзе надоў склаў 7 164. Па-ранейшаму флагманам малочнай вытворчасці застаецца КСУП “Гудагай”, дзе ад каровы ў мінулым годзе атрымалі 9 005 кг (+704).
