На подступах пасяўной: што будуць сеяць аграрыі ў 2022-м

Пракаменціраваць гатоўнасць сельскагаспадарчых прадпрыемстваў да вясенне-палявых работ і сяўбы, расказаць пра зімоўку культур і яравы клін карэспандэнт папрасіў загадчыка сектара раслінаводства ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіла Шлыковіча. 



– Які задзел пад ураджай гэтага года зроблены з восені?

–  На зіму пасеяна 10 050 гектараў збожжавых:  пшаніцы – 4 110, жыта – 1 921, трыцікале – 3 837, азімага рапсу – 3 000. У прынцыпе структура пасеваў засталася на ўзроўні пазамінулага года, праўда, на 100 гектараў зменшыліся пасевы пад збожжавымі, затое на 100 гектараў павялічылася пад крыжакветкавым. Павялічылі плошчы пад азімай пшаніцай на 500 гектараў, пад жытам – на 700, з якіх 623 – засеяны насеннем гібрыдаў, яны даюць на круг пад 70 цэнтнераў. З восені значна паменшалі плошчы пад трыцікале: з 5 100 да 3 800 гектараў. Гэта абумоўлена тым, што падчас зімоўкі найбольш загінула трыцікале – каля 1 500 гектараў, прычым сартоў польскай селекцыі. 

Парадавала, што ў цэлым па раёне паднята 100% зябліва – гэта крыху больш, чым у пазамінулыя гады. Па традыцыі позняй восенню ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання сумесна з раённым выканаўчым камітэтам правяло конкурс на вызначэнне лепшага аратага. У выніку дапамаглі «варнянцам» завяршыць узворванне і вызначылі лепшых механізатараў у гэтым відзе сельгасработ, а таксама грашова заахвоцілі ўдзельнікаў.  

– Раскажыце пра структуру пасяўных плошчаў. 

– З улікам таго, што азімыя родзяць лепш за яравыя, з восені пасеялі больш, чым плануем зрабіць гэта вясной. Пад збожжавыя і зернебабовыя культуры ў гэтым годзе адвядзём 7 015 гектараў (з азімымі – 17 065), ці 52,7% ад плошчы раллі. Насенне пшаніцы будзе прыгорнута на 510 гектарах, ячмень – на 3 475, авёс – 1 005, 495 – зернебабовыя. У гэтым годзе – спадзяюся, усё атрымаецца – запланавалі пасеяць кукурузы на зерне амаль утрая больш, чым летась, – 1 200 гектараў. Актыўна працуем, каб своечасова набыць насенне гібрыдаў. Насенне каралевы палёў на сілас трапіць амаль на 5 тысяч гектараў.

Вырошчваннем бульбы па-ранейшаму ў раёне будуць займацца толькі КСУП «Гудагай» і «Гервяты». Пад другі хлеб, як і летась, адвядзём 120 гектараў. 

Пасяўныя плошчы пад цукровымі буракамі застануцца на ўзроўні мінулага года – 1 620 гектараў.

Для паляпшэння структуры шматгадовых траў плануецца падсеяць іх на плошчы  2 529 гектараў, з іх 590 – люцэрны. 



– Чым абумоўлена такая структура яравога кліна?

– Пры вызначэнні пасеваў  адштурхоўваліся ад патрэб жывёлагадоўчай галіны і мінулагодняга вопыту зімоўкі збожжавых культур. 

– Кажуць: што пасееш, тое і пажнеш. Якая сітуацыя на сярэдзіну сакавіка вымалёўваецца з насенным матэрыялам? 

– На 14 сакавіка ў раёне ёсць звыш 1 700 тон кандыцыйнага насення збожжавых і зернебабовых – 123% ад патрэбы. Найлепш у гэтым сэнсе выглядае КСУП «Гудагай» – забяспечанасць насеннем 229%. КСУП «Варняны» маюць 101% ад патрэбы, КСУП «Гервяты» – 111%, КСУП «Міхалішкі» – 51% і РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» – 83%.

У бліжэйшых планах – набыццё 120 тон насення эліты, з якіх 80 – ячменю і 40 – пшаніцы. Акрамя гэтага, 25 тон аўса. У глебу будзе трапляць насенне не ніжэй першай рэпрадукцыі. 

– Ці хопіць мінеральных угнаенняў пад яравую сяўбу?

– На 14 сакавіка забяспечанасць гаспадарак міне­ральнымі тукамі складае 48%: найбольш ёсць калію (70%), найменш – фосфару (18%). У планах на сяўбу назапасіць 74% ад патрэбы. Варта ўдакладніць, што назапашванне мінеральных угнаенняў працягваецца. Найлепшая сітуацыя назіраецца ў КСУП «Гудагай», дзе да пасяўной ужо ёсць 72% мінеральных угнаенняў ад патрэбы. 

– На поўдні Беларусі некаторыя раёны ўжо сеюць збожжа. Па пярэдніх прагнозах, калі на Астравеччыне пачнецца масавая сяўба?

– Вясенне-палявыя работы толькі пачаліся: аграрыі пад­кормліваюць шмат­гадовыя травы і лугавыя ўгоддзі, уносяць калій і фосфар у глебу пад сяўбу яравых. Гаспадаркі ў бліжэйшы час пачнуць пад­сеў шматгадовых т­­раў пад азімыя. Дарэчы, тэмпературны рэжым на гэта істотна не ўплывае. Наадва­рот, калі няма гібелі збожжавых і зямля крыху прамерзлая, лепш рабіць падсеў: па-першае, ёсць дастатковая колькасць вільгаці, па-другое, трактар не пакідае значных слядоў. 

Масавая сяўба пачнецца, калі «саспее» глеба (будзе добра рассыпацца і не ліпнуць да прылад апрацоўкі) і яе сярэднесутачная тэмпература будзе вышэй за +5 °C. Хоць для кожнай сельскагаспадарчай культуры яна вар'іруецца: напрыклад, для збожжавых – +5 – +7°C, для кукурузы – ад +12 да +15°C. 

Спадзяванні, як і кожны год: каб спрыяла надвор'е і не падводзіла тэхніка.  

– Дзякуй за гутарку!

Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.

Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.

Текст: