На областной коллегии в Островецком лесхозе обсудили лесовосстановление и посадили лес
Лесааднаўленне, работу гадавальнікаў і вырошчванне пасадачнага матэрыялу абмеркавалі на базе Астравецкага вопытнага лясгаса дырэктары, галоўныя ляснічыя, інжынеры-лесапатолагі, начальнікі пітомнікаў вобласці.
– Паспяховасць лесааднаўлення ў многім залежыць ад стану сеянцаў і саджанцаў. Пасадачны матэрыял з адкрытай каранёвай сістэмай Астравецкага лясгаса – адзін з лепшых, – адкрываючы пасяджэнне, зазначыў генеральны дырэктар Гродзенскага ДВЛГА Міхаіл Ігнацік. – Думаю, што гаспадары сёння падзеляцца сакрэтамі яго вырошчвання. Кожны з нас ведае, што лес пачынаецца з лесагадавальніка. Ад якасці матэрыялу і яго пасадкі залежыць прыжывальнасць раслін і канчатковы вынік.
– У выніку новы аб’ект значна пераўзыходзіць свайго папярэдніка і па аб’ёмах, і па маштабах. Плошча лесагадавальніка складае крыху больш за 12 гектараў. Для вырошчвання лесакультурнага пасадачнага матэрыялу ёсць пяць цяпліц, пасяўное, школьнае аддзяленні, школкі для вырошчвання дэкаратыўных драўнінна-хмызняковых парод, матачнікаў, спецыяльная халадзільная камера для захоўвання сеянцаў. Закладзены магістральны паліў з магчымасцю пераносіць «рукавы». Акрамя гэтага, сёлета асвоілі вырошчванне пасадачнага матэрыялу ў корабах, – адзначыў дырэктар.
Удзельнікі калегіі паглядзелі, якую тэхніку выкарыстоўваюць астравецкія лесаводы для работы ў цяпліцах і на адкрытай мясцовасці. Да слова сказаць, тэрыторыя гадавальніка добраўпарадкавана. Побач з адміністрацыйным будынкам ёсць зона адпачынку з міні-тапіарыем, ружоўнікам, малымі архітэктурнымі формамі.
З гадавальніка абласная дэлегацыя перамясцілася ў Палушскае лясніцтва, каб пасадзіць новыя лясныя культуры ў межах рэспубліканскай акцыі «Адновім лясы разам!». Унікальнасць гэтай ініцыятывы заключаецца ў тым, што прадстаўнікі ўсіх абласных лясгасаў упершыню разам такім складам закладвалі доследныя лясныя культуры, больш таго – уласным пасадачным матэрыялам.
Ацаніць паспяховасць гэтага своеасаблівага эксперыменту можна будзе ўжо гэтай восенню, калі спецыялісты правядуць інвентарызацыю пасадак. Тады дакладна будзе вядома, хто з лесаводаў вобласці найбольш плённа і якасна садзіў лес падчас абласной калегіі на Астравеччыне.


