На форуме сельскіх жанчын у сталіцы пабывалі працаўніцы Астравеччыны
На рэспубліканскі форум працаўніц вёскі запрасілі лепшых работніц сельскай гаспадаркі краіны. У складзе гродзенскай дэлегацыі на свяце пабывалі нашы зямлячкі: начальнік МТК “Маркуны” КСУП “Міхалішкі” Святлана Кісель, загадчык МТФ “Страча” гэтай гаспадаркі Ірына Міхновіч, заатэхнік-селекцыянер МТК “Смілгі” КСУП “Гудагай” Аксана Высоцкая, аграном-насеннявод КСУП “Варняны” Ірына Кяжун і кладаўшчык КСУП “Варняны” Святлана Бразевіч.
У чацвёрты раз гэтае маштабнае мерапрыемства зладзіла грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз жанчын” пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і прафсаюза работнікаў АПК.
Гераінь урачыстасці чакала насычаная на падзеі двухдзённая праграма: абзорная экскурсія па Мінску, наведванне музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, урачыстая цырымонія ўшанавання лепшых працаўніц вёскі і прагляд балета “Бахчысарайскі фантан” у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета.


На Астравеччыну зямлячкі вярнуліся з прыемнымі ўражаннямі і добрым настроем.
Фота з архіва гераінь.
