На ўчастку для галасавання №3 усё добра – адзначаюць наглядальнікі
Наглядальнікі ўчастка для галасавання №3 па выбарах дэпутатаў, што знаходзіцца ў САК «Імпульс», адзначаюць спакойную абстаноўку і актыўнасць выбаршчыкаў.
– У якасці наглядальніка ўжо маю стаж – гэта чацвёртыя выбары для мяне, – гаворыць Аляксандра Букель. – Новая форма – адзіны дзень галасавання – на нашай задачы ніяк не адбіваецца. Мы павінны толькі назіраць і не перашкаджаць. Сёлета людзі актыўна ўдзельнічаюць у датэрміновым галасаванні: прыходзяць сем’ямі, часам нават чарга ўтвараецца.
– Упершыню ў ролі наглядальніка. Гэта мне прапанаваў Беларускі саюз жанчын, – падзялілася Алена Кандратовіч. – Бачу, што людзі ідуць на выбары, каб выказаць сваё рашэнне – і гэта добра. Абстаноўка спакойная, упэўнена, і далей так будзе.
