На астравецкім участку №6 наведвальнікам прапаноўвалі прадэгуставаць прадукцыю


На астравецкім выбарчым участку №6, што размясціўся ў гімназіі №1, выбаршчыкаў адразу каля ўваходу сустракае знаёмы многім астраўчанам лагатып магазіна “Гіпа” і прыязныя ўсмешкі Наталлі Гарлуковіч і Марыны Барадынкі.

–Не праходзьце міма! – запрашаюць яны. – Пакаштуйце нашу прадукцыю!


Так, у пункце выязнога гандлю, які арганізаваў магазін на гэтым выбарчым участку, можна не толькі выпіць кавы і гарбаты, купіць прысмакі і сувенірную прадукцыю з беларускім каларытам, але і прадэгуставаць гатовую прадукцыю, якую тут вырабляюць.

Пакаштавала, сведчу: смачна! Не купіць немагчыма…


Текст: Нина Рыбик
Фото: Нина Рыбик