На Астравеччыне пачалі нарыхтоўваць бярозавы сок


На Астравеччыне пачалі прадаваць бярозавы сок.

Набыць яго можна ў лясніцтве па месцы жыхарства ці на дзялянцы. У Астраўцы бярозавік адшукаеце на аўтамабільнай стаянцы ля раённай паліклінікі. Таксама сок можна нарыхтаваць самастойна на дзялянцы. Супрацоўнікі лясніцтва пакажуць адведзеныя для гэтых мэт участкі, правядуць інструктаж і пракантралююць тэхналогію падсочкі.

Па словах спецыялістаў, рух сокаў залежыць ад надвор’я, таму магчымы невялікія перабоі з яго наяўнасцю ў месцах продажу.


Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич