На праздник матерей в Гродно была приглашена и островчанка

Урачыстае свята для жанчын, у сем’ях якіх выхоўваюцца адораныя і таленавітыя дзеці ці дзеці, якія дасягнулі пэўныхвышынь у розных галінах, прайшло ў Гродзенскім аблвыканкаме.

Сярод трыццаці матуль з розных раёнаў Гродзенскай вобласці і горада Гродна на свята была запрошана і маці вядомага ў нашай краіне баксёра Віталія Бандарэнкі – Наталля Іванаўна Бандарэнка.
Мерапрыемства складалася з дзвюх частак. Падчас першай жанчыны наведалі выставу “Успамін аб матчынай хаце”, якая размяшчаецца ў Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі, а потым накіраваліся ў Свята-Раждзественскі-Багародзічны жаночы манастыр. Тут жанчыны-маці не толькі былі староннімі наглядальнікамі, але і змаглі паўдзельнічаць у разважаннях на розныя тэмы.
Другая частка праходзіла ў аблвыканкаме. Віншаванні ў адрас маці гучалі не толькі ад работнікаў культуры і іх уласных дзяцей, якіх Бог узнагародзіў талентамі, але і ад губернатара вобласці, старшыні аблвыканкама Сямёна Барысавіча Шапіры. А на памяць пра сустрэчу жанчынам засталіся кветкі, падарункі і памятны фотаздымак.


Алена ЯРАШЭВІЧ.