На пажары загінуў чалавек

Жыць ці курыць?

Паведамленне аб чарговым здарэнні паступіла ў райаддзел па надзвычайных сітуацыях у суботу, 10 верасня, у 9.34.


Па прыбыцці на месца здарэння ў вёску Заборцы Міхалішкаўскага сельсавета пажарных з Варнян, высветлілася, што загаранне ўжо пераможана сіламі мясцовых жыхароў.
У выніку пажару ў драўляным доме пашкоджана каля 1 квадратнага метра падлогі, закурадымлены сцены і столя. У пакоі на ложку быў знойдзены загінуўшы гаспадар дома 1966 года нараджэння.
Магчымай прычынай пажару спецыялісты пакуль называюць неасцярожнасць пры курэнні.



Напалілі лазню…

14 верасня ў 18.38 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Астравецкага РАНС паступіла паведамленне аб загаранні лазні на вуліцы Гагарына ў раённым цэнтры.
На момант пажару гаспадар будынка, работнік фермерскай гаспадаркі “Астравецкая” 1984 года нараджэння, знаходзіўся дома. Калі ён выйшаў на двор, то заўважыў дым, які выбіваўся праз дах лазні. Прыбыўшыя на месца здарэння выратавальнікі ўбачылі аднапавярховую драўляную лазню, праз дах якой ужо прабівалася полымя.
У выніку пажару пашкоджаны дах і перакрыцці на плошчы 30 квадратных метраў, а таксама ўнутраныя сцены лазні.
Магчымай прычынай загарання спецыялісты называюць парушэнне правіл эксплуатацыі печы – у коміне ўтварылася прагарына, ад якой і пачалося загаранне.


Антон МАЛЬШЭЎСКІ.