На Островетчине пройдет ежегодная акция по защите рыбы во время нереста от браконьеров

Набліжэнне халадоў – прыкмета пачатку нераставання ласасёвых рыб, якія прыходзяць у нашы рачулкі з далёкай Балтыкі. А значыць, і прыкмета актывізацыі дзеянняў аматараў паласавацца “чырвонай” рыбкай у абыход закона.

Не адзін год у кумжовы “час пік” на патруляванне прытокаў Віліі для абароны іх ад браканьераў выходзілі валанцёры – касцяк каманды складаўся з членаў мінскага рыбалоўнага клуба “Перакат”.


«Ці будзе арганізавана падобнае валанцёрства сёлета?» – з гэтым пытаннем мы звярнуліся да каардынатара праекта абароны ласасёвых рыб, які праходзіць у рамках і пры фінансавай падтрымцы Кааліцыі “Чыстая Балтыка”, Вольгі Лукшыц.


– У гэтым годзе мы будзем працягваць патруляванне “ласасёвых” рэк, – адказала Вольга. – Яно пачнецца з сярэдзіны кастрычніка і будзе доўжыцца да сярэдзіны снежня. Для гэтай работы ў нас створана пэўная каманда – у яе ўваходзяць валанцёры, якія ўжо ўдзельнічалі ў падобных акцыях, і мясцовыя жыхары. Мы вельмі зацікаўлены і ў новых людзях, бо іх па-ранейшаму не хапае. Тым больш, што хочацца абараніць усе так званыя «кумжовыя» рачулкі Астравеччыны. Таму мы з нецярпеннем чакаем новых валанцёраў, якія, спадзяёмся, знойдуцца сярод чытачоў “Астравецкай праўды”.
Жадаючым паўдзельнічаць у добрай справе дастаткова звязацца з намі па электронным адрасе info@ ptushki.org або па тэлефоне 8(017) 263-06-13.


-------------------
Ганна ЧАКУР.