На новогоднюю елку во Дворец Республики были приглашены и юные островчане

Штогод рабяты з нашага раёна трапляюць на навагодняе прадстаўленне ў Палац Рэспублікі.

Сёлета такімі шчасліўчыкамі сталі пераможца шматлікіх раённых і абласных конкурсаў і праектаў, вучань Варнянскага НПК Антон Юркойць і спартсмен, вучань СШ №1 Астраўца Мікіта Ромаш. Два дні, праведзеныя ў Мінску, падчас якіх рабяты пабывалі на цыркавым прадстаўленні і навагоднім свяце з удзелам Прэзідэнта нашай краіны Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, запомняцца ім надоўга.


Яшчэ дзесяць школьнікаў – Вераніка Саковіч і Аляксандр Кузьміцкі з гімназіі №1, Расціслаў Гудойць з СШ №1, Павел Дуброўскі з Міхалішкаўскай школы, Святлана Буйко з Рытанскага НПК, Нэлі Качан з Альхоўскай школы, Валерыя Юркойць з Варнянскага НПК, Дар’я Грымус, Анжаліка Вайцяховіч і Насця Білега, якія сёння знаходзяцца ў дзіцячым сацыяльным прытулку, – сталі ўдзельнікамі абласнога дабрачыннага навагодняга свята. Рабят запрасілі на святочнае прадстаўленне каля галоўнай ёлкі Гродна, а потым на тэатральнае дзейства, якое прайшло ў абласным драмтэатры.


Алена ЯРАШЭВІЧ


Фото с сайта news 21.by