На какую птицу можно охотиться?
Не за гарамі адкрыццё вясенняга сезона палявання на птушак. Хочацца яшчэ раз нагадаць аматарам палявання аб яго правілах і тэрмінах.З 14 сакавіка па 10 мая ружэйным спосабам з засады толькі з скрадка дазваляецца здабываць гуся белабародага, гуся-гуменніка, гуся шэрага, казарку канадскую любога полу і ўзросту. Таксама дазваляецца паляванне на самцоў крыжанкі, чэрнеці чырвонагаловай, чэрнеці чубатай, чырка-траскунчыка, чырка-свістунка, якія падселі ці падляцелі да падсаднай качкі або пудзіла, ружэйным спосабам з засады толькі з скрадка.
Можна паляваць толькі ў светлы час сутак, акрамя перыяду з 11 да 18 гадзін, у вызначаныя паляўнічым карыстальнікам дні.
З 4 красавіка па 10 мая адкрываецца паляванне на самцоў вальдшнэпа ружэйным спосабам з засады (на цязе) з 18 да 22 гадзін. Для гэтага можна выкарыстоўваць гладкаствольную паляўнічую зброю з патронамі, начыненымі шротам, а для пошуку дзічыны – паляўнічых сабак: тэр’ераў, таксаў, выжлаў, спаніэляў, рэтрывераў, водных сабак.
У перыяд вясенняга нерасту, калі дзейнічае забарона на выкарыстанне маламерных судоў у рыбалоўных угоддзях, паляўнічым дазваляецца іх выкарыстанне без рухавіка для ўстаноўкі ці зняцця падсадных качак, профіляў, пудзіл і падняцця здабытай дзічыны.
З 20 сакавіка па 10 мая пачынаецца паляванне на самцоў глушца, цецярука з 3 да 9 гадзін на токах засады з падыходу з выкарыстаннем наразной паляўнічай зброі з дульнай энергіяй кулі звыш 400 джоўляў, гладкаствольнай паляўнічай зброі з патронамі, начыненымі шротам.
Несумленным паляўнічым давядзецца адказаць перад законам за незаконную здабычу дзічыны без дазваляльных дакументаў, якая не адносіцца да аб’ектаў палявання, а таксама відаў, занесеных у Чырвоную Кнігу Рэспублікі Беларусь. Адказнасць у выглядзе штрафу ад 20 да 50 базавых велічынь наступае па частцы 1,2 артыкула 15.37 і артыкула 15.8 КоАП РБ. Таксама давядзецца кампенсаваць нанесеную шкоду за незаконную здабычу жывёл.
Тэлефон кругласутачнай “Гарачай лініі” Смаргонскай міжрайінспекцыі (801592) 3-26-74.
------------------------------------------------------------------
Сяргей ГАРБАЦЕНКА, начальнік Смаргонскай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
