На дорогах Островетчины проводится мероприятие "Внимание – дети!"
Традыцыйна кожны год напярэдадні новага навучальнага года супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі праводзяць мерапрыемствы, накіраваныя на выяўленне і ўхіленне прычын дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей і падлеткаў, а таксама ўзмацненне кантролю за выкананнем вадзіцелямі правілаў дарожнага руху ў месцах размяшчэння дзіцячых дашкольных устаноў і школ. Сёлета таксама з 27 жніўня па 12 верасня на тэрыторыі Астравецкага раёна праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага – дзеці!”
У гэтым годзе адбыліся два здарэнні, дзе пацярпелі двое дзетак. І гэта сур’ёзная падстава для вадзіцеляў задумацца і быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі на дарозе.
Хацелася б яшчэ раз нагадаць ім, што большасць здарэнняў з удзелам дзяцей адбываецца па наступных прычынах:
* раптоўнае з’яўленне дзіцяці на дарозе, у тым ліку з-за транспарту, які стаіць, ці з-за іншага аб’екта;
* пераход вуліцы па-за пешаходным пераходам на чырвонае святло святлафора;
* гульні на праезджай частцы.
Таксама звяртаемся і да пешаходаў, асабліва маленькіх – не забывайце, што часам бяспека на дарозе вельмі падманлівая. Пагэтаму, каб пазбегнуць непрыемнасцей, неабходна:
- перш, чым ступіць на праезджую частку, упэўніцца ў адсутнасці транспартных сродкаў;
- пераходзіць дарогу толькі па пешаходным пераходзе, на зялёнае святло святлафора;
- месца для гульняў трэба выбіраць падалей ад дарогі;
- пры руху па праезджай частцы ў цёмны час сутак абавязкова трэба абазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі.
Небяспечна выходзіць на дарогу з-за аўтобусаў, тралейбусаў і іншых транспартных сродкаў, якія стаяць, а таксама з-за кустоў і дрэваў. Да 14 гадоў забараняецца выязджаць на дарогу на веласіпедзе без суправаджэння старэйшых. На роліках можна катацца толькі воддаль ад дарогі.
Усім вадзіцелям у час правядзення гэтага мерапрыемства рэкамендуецца ездзіць нават днём з уключаным бліжнім святлом фар.
-----------------------------
У. АЛЕКСАНДРОВІЧ,
начальнік ДАІ.
Фота з сайта www.adigea.aif.ru