На дорогах осень может быть непредсказуемой

непредсказуемая осеньВосень ужо неаднойчы характарызавала сябе як найбольш небяспечны перыяд на дарозе. Скарачэнне светлавога дня непазбежна ўносіць свае карэктывы. У гэты час чалавек становіцца больш вялым, санлівым, апатычным і хутчэй стамляецца, пагэтаму і вадзіцелям, і пешаходам на дарозе трэба быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі.

У гэтую пару года дзень становіцца карацейшым. Цемра дзейнічае прыгнятальна не толькі на настрой чалавека, але і на сітуацыю на дарогах. Так, можна дапусціць сур’ёзную памылку ў вызначэнні адлегласці, якая ноччу здаецца большай, хуткасці, якая ўспрымаецца меншай, чым у сапраўднасці. Прадметы, якія добра бачны днём, са змярканнем мяняюць колер, адценне, становяцца ледзь прыкметнымі.
З цемрай на вуліцах уключаюць ліхтары, аднак нават у іх праменях можна не заўважыць перашкоду, якой можа аказацца п’яны пешаход, што ляжыць на праезджай частцы.
І без таго слабую бачнасць і не лепшы далягляд могуць ускладніць асеннія дажджы і туманы. У такі час вадзіцелям трэба быць гатовым, што на праезджай частцы можа быць пешаход, веласіпедыст, аўтамабіль або дзікая жывёла.
Сітуацыю на дарозе ўскладняе і ўпэўненасць пешаходаў, што вадзіцель у цёмны час сутак добра бачыць яго ў свеце фар. На самой жа справе ўсё не так: вечарам чалавек зліваецца з праезджай часткай і становіцца непрыкметным. А калі тармазіць, манеўраваць ці шукаць іншае выйсце ўжо позна – наезд становіцца непазбежным. Самы час успомніць пра святлоадбівальныя элементы, пра якія многія за лета ўжо забыліся. Не варта чакаць, пакуль аб гэтым нагадае супрацоўнік ДАІ ці здарыцца бяда. Да таго ж за мінімальны штраф за гэтае парушэнне можна набыць некалькі дзясяткаў флікераў. А згубленае здароўе ці наогул жыццё ўжо ніхто не верне. Статыстыка сцвярджае, што прыкладна 60 працэнтаў пешаходаў гіне менавіта восенню.
Наогул вадзіцель павінен быць гатовы да розных нестандартных сітуацый на дарозе і сюрпрызаў надвор’я. Аварыі здараюцца на-ват на сухім асфальце ці гравійцы – а што ўжо казаць пра мокрую трасу. Дадайце сюды высокую хуткасць – і вынікі такой паездкі становяцца непрадказальнымі. Утрымаць аўтамабіль ад заносу на сустрэчную паласу, пазбегнуць з’езду ў кювет пасля таго, як хаця бы адно кола “зачапіла” абочыну, – шансы ёсць, але настолькі мінімальныя, што не варта выпрабоўваць лёс
Любы з гэтых і іншых не названых фактаў абвастрае праблему аварыйнасці на дарогах. Каб не наклікаць бяду, каб святло ў вачах не пагасла раз і назаўсёды, у любой сітуацыі ўлічвайце характэрныя для цяперашняй пары года псіхафізічныя асаблівасці чалавечага арганізма і непрадказальныя ўмовы надвор’я.

У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.