Музыкальный подарок подготовили женщинам в Гервятах

гервятская школа искусствУ Гервяцкім філіяле Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў ужо стала традыцыяй запрашаць на святочныя мерапрыемствы ўсіх жадаючых: Новы год, Дзень абаронцаў Айчыны. Прыйшоў час расчыніць дзверы і перад жанчынамі.

Многа цёплых і пяшчотных слоў пачулі жанчыны з вуснаў вядучых Аляксандры Сыс і Валерыі Мацко.
А пасля пайшлі музычныя падарункі. Гучалі класічныя, народныя і сучасныя творы ў выкананні баяністаў, акардэаністаў і піяністаў – і актавая зала напаўнялася чароўнай музыкай. Лірычныя кампазіцыі выконвалі салісты і вакальныя групы. Нельга назваць кагосьці, хто выступіў лепш, бо ўсе дзеці таленавітыя па-свойму і ўсе вельмі стараліся. А як яны весела і бадзёра танцавалі, удзельнічалі ў гульнёва-забаўляльнай праграме!
Выкладчыкі школы Алена Сцефановіч, Алена Субач і Юлія Іватовіч не адставалі ад сваіх выхаванцаў і падрыхтавалі музычныя нумары, а Генрых Волчэк выступіў у якасці канцэртмайстара.
Жанчыны-гледачы шчыра дзякавалі артыстам за цікавае і змястоўнае віншаванне.

-------------------------------------------------------
Людміла Пазлевіч, бібліятэкар Гервяцкай сельскай бібліятэкі.