Мовай лічбаў: колькі і чаго пасеялі на Астравеччыне на раніцу 10 красавіка


Сёлетняе надвор’е спрыяе хлебаробам: хуткімі тэмпмі на Астравеччыне сеюць раннія збожжавыя і зернебабовыя культуры. На раніцу 10 красавіка раённыя аграрыі план выканалі на 77%, летась на гэту дату было 34%.

Па дадзеных сектара раслінаводства ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання аграрыям трэба падрыхтаваць амаль 15 400 га глебы – план выкананы на 37%. З даведзеным заданнем яравой сяўбы хлебаробы справіліся на 25%: насенне прыгорнута ў глебу на 3 801 га, з якіх 3 664 – раннія збожжавыя культуры.

У КСУП “Гервяты” і РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” імі засеяны 80 і 86% адведзеных плошчаў, у КСУП “Міхалішкі” – 67%. Замыкае раённы сельгастабель КСУП “Варняны”, дзе насенне прыгарнулі на 58%.

Сярод культур лідзіруе ячмень, пад які ўжо адвялі 2 192 га, у тым ліку пад півавараны – 800. Пшаніца заняла 100 га, авёс – амаль 400, зернебабовыя – 978.

Механізатары не толькі прыгортваюць насенне ў глебу, але і ў другі раз падкормліваюць азімыя. Збожжавыя атрымалі мінеральныя ўгнаенні на плошчы 8 380 га (87%), падкормку завяршылі КСУП “Гудагай”, “Гервяты”, РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”. Двойчы рапс падкармілі ўсе гаспадаркі. 


Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич