Мірныя малюнкі, мары і ART KIDS
Міжнародны конкурс-фестываль мастацтва «Мая мара»
Наша газета расказвала пра пераможцаў конкурсу сярод вакалістаў і музыкантаў. Не засталіся незаўважанымі і юныя мастакі: у намінацыі «Выяўленчае мастацтва. Майстар» Дыпломы лаўрэата І ступені атрымалі Дар’я Парневіч і Вікторыя Радчык, якія займаюцца ў Вікторыі Варановіч.
Адкрыты конкурс дзіцячага малюнка «Міру – мір, вайны не трэба!»
Тэмай для творчага спаборніцтва юных мастакоў стала 75-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Канкурсанты па-рознаму адлюстравалі бачанне гэтай значнай падзеі, але ўсе імкнуліся прадэманстраваць, што галоўнае – мірнае неба над галавой.
Сярод лепшых адзначаны вучні Вікторыі Варановіч Кацярына Міляева і Максім Локцеў, яны ўзнагароджаны Дыпломамі І і ІІ ступеняў адпаведна.
Міжнародны конкурс мастацтва ART KIDS
У розных намінацыях талент і артыстызм цудоўна прадэманстравалі выхаванцы Таццяны Собалевай.
Харызматычная Кіра Біратка пакарыла журы акадэмічным вакалам – і была ўзнагароджана Дыпломам І ступені. Юная піяністка Ангеліна Касюхна атрымала Дыплом ІІ ступені. А мастацкае чытанне Варвары Хромых адзначана Дыпломам ІІІ ступені.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
