Милиционеры Островецкого РОВД своих не забывают

Першага жніўня 1948 года ў бойцы з бандытамі ў Міхалішках загінуў сяржант міліцыі Рыгор Несцеравіч Дайлідовіч. У загінуўшага засталася сям’я – гадавалая дачка Валянціна і жонка Ганна Казіміраўна…

Памяць аб мужным міліцыянеры жыве і зараз. Супрацоўнікі праваахоўных органаў стараюцца не забываць і яго сям’ю. Сёлета аддзел унутраных спраў разам з саветам афіцэрскага сходу, саветам ветэранаў і пярвічкай ГА “БРСМ” аддзела ўнутраных спраў правялі акцыю “Не забыты сваім калектывам”. Падчас акцыі міліцыянеры наведалі Ганну Казіміраўну Дайлідовіч і забяспечылі яе на зіму бульбай. Жанчына ж аддзячыла за своечасовую і неабходную дапамогу шчырай усмешкай і добрымі словамі.
Аналагічная дапамога была аказана сем'ям іншых загінуўшых супрацоўнікаў міліцыі – Анжаліке Аляксандраўне Марцуль, Марыі Паўлаўне Катко і Ядвізе Адамаўне Жылецкай.


-----------------------
Вадзім Савіцкі,
намеснік начальніка РАУС.