“Мелодыі ХХ стагоддзя” прагучалі ў Астраўцы

Так без перабольшвання можна сказаць пра мелодыі ХХ стагоддзя. Яны блізкія людзям некалькіх старэйшых пакаленняў, ды і моладзь могуць захапіць і зачараваць. Успомнім песні 60-80-х і ранейшых гадоў. У іх усё на месцы: меладызм, паэтычныя, вобразныя тэксты, годнае выкананне. Іх хочацца слухаць зноў і зноў.

Вось чаму з такім нецярпеннем чакала чарговага канцэрта “Мелодыі ХХ стагоддзя”, – яркай, захапляючай імпрэзы, якая не адно прадвесне ладзіцца ў Астравецкай дзіцячай школе мастацтваў. І нарэшце ў “Аднакласніках” убачыла жаданую афішу.

Адкрыў праграму рэтра-музыкі, па традыцыі, народны ансамбль народных інструментаў “Скарбніца”. Яго выступленне заўсёды яркае, запальнае, настройвае на мажорны лад адразу. А хіба можна без эмоцый слухаць песні з любімых кінафільмаў савецкага часу: “Бриллиантовая рука", “Кавказская пленница”, “Цыган” і іншых? І гледачы “завяліся” літаральна з першых нот. А калі Вікторыя Сходкіна з аспявала песню “Журчат ручьи”, перад вачыма адразу паплылі кадры з кінафільма “Весна”. І ўяўна пачулася вясёлае цурчанне ручайкоў!

А колькі яркіх успамінаў навеялі выступленні таленавітых дуэтаў – піяністак Алены Раткевіч і Марыны Радкевіч і цымбалістак Алены Капыловай і Людмілы Столяр, харызматычнага джаз-мэна Уладзіслава Сапегі, яркіх салістак Аксаны Баршэвіч, Вікторыі Сямашка, Таццяны Канчанін, Дануты Блашкевіч, Таццяны Падгайскай, Аксаны Сяўко! Артыстызм, срэбразвонныя галасы, чуллівасць...

Часы, калі ўсе захапляліся музыкай дыска, нагадалі гледачам жаночы вакальны ансамбль “Кансананс” і задзірысты ВІА “Экспромт” – гумар, гульня, неспадзяванкі (сола Юрыя Жэбіта) у “адным флаконе”. Ну проста цудоўна! І ніякай “фанеры” і штучнасці. Шчыры дзякуй артыстам і музыкантам. Вельмі парадавалі!






Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.

Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.



Текст:
Фото: Нина Рыбик
Видео: Нина Рыбик