Механизаторов и полеводов наградили за лучшие результаты на весенне-полевых работах
Па ініцыятыве райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексумесна з упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання штогод праводзяцца спаборніцтвы за дасягненне лепшых вынікаў на вясенне-палявых работах і падчас уборкі ўраджаю. Грашовыя прэміі і Падзячныя пісьмы сёлета таксама знайшлі сваіх герояў.Гаспадаркі раёна самастойна вызначалі чацвёрку лепшых працаўнікоў, занятых на ўнясенні арганічных і мінеральных угнаенняў, культывацыі, сяўбе і хімпраполцы культур. Непасрэдна ў поле з падарункамі і цёплымі словамі адправілася старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Францаўна Каспяровіч.
– Работа прафсаюза накіравана на тое, каб падтрымліваць работнікаў сельскай гаспадаркі і абараняць іх правы. Штогод праводзяцца спецыяльныя спаборніцтвы на вясенне-палявых работах і падчас уборкі ўраджаю. Яны накіраваны на тое, каб адзначыць лепшых працаўнікоў, – адзначыла Ірына Францаўна. – Падзячныя пісьмы і прэміі атрымалі 28 чалавек. Хочацца адзначыць, што, акрамя работнікаў кааператываў і саўгаса, на веснавых работах былі заняты спецыялісты Астравецкай сельгастэхнікі і Астравецкага ПМС.
Астравецкія аграрыі зрабілі добры задзел для ўраджаю-2015. Хочацца спадзявацца, што ніва аддзячыць ім за старанную працу.
Алена ГАНУЛІЧ.
Лідары вясенне-палявых работ:
СВК “Гудагай”
Трактарысты-машыністы Уладзімір Давідчук, Віктар Ражко,
брыгадзір вытворчай брыгады ў раслінаводстве Леанард Мікліс, паляводы Вацлаў Шпакоўскі, Уладзіслаў Санкоўскі, Мар’ян Янкоўскі,
Віталь Кіткевіч, Генадзь Кандратовіч
СВК “Варняны”
Трактарысты-машыністы Валерый Юркойць, Юрый Мажэйка, Валерый Дэнюш,
вадзіцель Сяргей Ромаш
СВК “Гервяты”
Трактарысты-машыністы Рамуальд Масевіч, Анджэй Ясевіч, Эдуард Мілейша, начальнік вытворчага ўчастка “Дайлідкі” Люцына Эксцяровіч
СВК “Міхалішкі”
Іван Стаціна, Уладзімір Вайцяховіч, Аляксей Жусін і Андрэй Часнойць
РУП “Cаўгас “Падольскі”
Трактарысты-машыністы Аляксандр Печатоўскі, Леанід Вайцюль, Вальдэмар Наневіч, Віталь Трыбоцкі
Астравецкае ПМС
Трактарысты-машыністы Пётр Урлік і Аляксандр Пумпур
Астравецкая сельгастэхніка
Трактарыст-машыніст Леанід Грабоўскі і вадзіцель Анатоль Тарашкевіч
