Майстэрня Дзеда Мароза працавала ў Гервяцкай СШ


Хутк.а прыйдуць Ражаство і Новы год, таму самы час рыхтавацца да іх, – вырашылі вучні Гервяцкай СШ і ў пачатку снежня адкрылі майстэрню Дзеда Мароза

У школе святочны настрой заўсёды ствараюць сваімі ру­камі. Будынак тут вялікі, таму ўсе разам  прыдумалі зрабіць так: на вокнах 2-га паверха будуць сня­жынкі (нібы падаючы снег), а на 1-м – гурбы, лес, звяры і, вядома, Дзед Мароз са Снягуркай. 

Спачатку кожны клас рабіў упрыгажэнні ў свае кабінеты, а потым – на астатнія памяшканні. Работа, як кажуць, кіпела. І не дзіва, бо святочная атмасфера ўжо адчуваецца. 

Канешне, наперадзе шмат клопатаў, але калі ў Дзеда Мароза ёсць такія памочнікі, сумнявацца, што ўсё будзе прыгожа, не даводзіцца.




Текст:
Фото: з архіва Гервяцкай СШ