Маргарита Шевченко стала лучшей на олимпиаде Союзного государства

Яшчэ адну перамогу паклала ў скарбонку сваіх дасягненняў вучаніца сярэдняй школы №1 г. Астравец Маргарыта Шаўчэнка.

На працягу тыдня дзяўчына ўдзельнічала ў штогадовай алімпіядзе Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь:  гістарычная і духоўная супольнасць», якая праходзіла ў Смаленску.

Перш чым трапіць на алімпіяду Саюзнай дзяржавы, Маргарыце давялося прайсці конкурсны адбор спачатку ў школе, затым у раёне, а потым – і ў вобласці.

А нядаўна Маргарыта разам з пераможцамі саюзнай алімпіяды з усіх абласцей нашай краіны і Расіі ўдзельнічала у заключным этапе гэтага спаборніцтва.

Алімпіяда праходзіла ў некалькі этапаў. Усе канкурсанты павінны былі паўдзельнічаць у абавязковых конкурсах сачыненняў-аналізаў на адзін з прапанаваных твораў і ў лінгвістычным – на веданне ўсіх раздзелаў мовы.

Акрамя таго, былі і конкурсы, якія ішлі ў асабісты залік кожнага канкурсанта: экскурсаводаў, чытальнікаў, знаўцаў гістарычных падзей і іншыя.

У выніку Маргарыта была ўзнагароджана Дыпломам І ступені. Віншуем таленавітую дзяўчыну з такой яркай перамогай!

---------------------------

Алена ЯРАШЭВІЧ.