“Маладзёжны білет – твая сацыяльная падтрымка”
Пад такой назвай у Варнянскім НПК прайшоў адкрыты дыялог з удзелам першага сакратара райкама ГА БРСМ Віялетай Алексеявец.
Віялета Юр’еўна расказала пра накірункі дзейнасці раённай маладзёжнай арганізацыі, цікавыя акцыі і праекты, а таксама пра членскія білеты новага ўзору, якія пасля ўручыла новым актывістам. Нагадаю, што па іх падлеткі змогуць атрымаць зніжкі ў некаторых магазінах і забаўляльных установах. У Астраўцы гэта “БэбіСіці” і “Папірус” (зніжка – 3%), “БелМода” (7%), “Мадэрн” (5%), “Шкатулка рукадзелля” (10%), “Чайны дворык” (7% за наяўны разлік, 3% – па банкаўскай картцы), студыя Sneg_bio_ostrovets (15%), САК “Імпульс” (20%) і шматфункцыянальны комплекс сацыяльна-культурнага прызначэння і творчасці моладзі (10%).
Аб зніжках у іншых гарадах можна даведацца на сайце Autohelp.



