Любовь - это просто и весело

Прыгожыя паштоўкі ў выглядзе сэрца, кветкі, падарункі – вось усе неабходныя атрыбуты свята Дня ўсіх закаханых, якое традыцыйна адзначаецца 14 лютага.


Гісторыю пра Святога Валянціна цяпер, напэўна, ведаюць усе, як і тое, што адзначаць гэтае свята пачалі нядаўна, толькі ў пачатку 90-х гадоў XX стагоддзя. А вось як яго адзначаць – гэта ўжо справа кожнага.
Вучні Гудагайскай школы таксама не забылі пра Дзень усіх закаханых.
“Першае каханне заўсёды асацыіруецца са школьнымі гадамі, – лічыць намеснік дырэктара Гудагайскай школы па выхаваўчай рабоце Ірына Мікалаеўна Жалток. – Першае спатканне, першы пацалунак – усё гэта адбываецца падчас навучання ў школе. Пагэтаму ўжо шмат гадоў мы традыцыйна праводзім розныя забаўляльныя акцыі ў гэты дзень”.
Сёлета арганізатарам мерапрыемства выступіў 10 клас. Канешне, свята святам, але пра вучобу ніхто не забыў, таму ўсе
забавы адбываліся падчас перапынкаў. І першай з іх была акцыя “Патэлефануй мне”. Усе жадаючыя пісалі нумары сваіх мабільных телефонаў на прыгожым чырвоным сэрцы, а потым усе адзінокія маглі знайсці свае палавінкі ці проста павіншаваць са святам, патэлефанаваўшы на любы з нумароў. Згадзіцеся, што гэта проста і прыемна.
Наступным планавым мерапрыемствам стала акцыя «Абдымі мяне», сэнс якой і так усім зразумелы.
Вось так весела і проста прайшоў Дзень усіх закаханых. Вучні і настаўнікі атрымалі шмат станоўчых, добрых эмоцый, святочныя паштоўкі і проста віншаванні, якія прынеслі ўсім шмат радасці.


--------------------------------------
Марта ПІЛЕЦКАЯ, вучаніца 11 класа Гудагайскай СШ.


Фота з сайта love.rambler.ru.