Лучших юных инспекторов определяли в Островце
Правільна аказаць першую медыцынскую дапамогу, фігурна ездзіць на веласіпедзе і ведаць правілы дарожнага руху – гэта былі тры асноўныя складаючыя для перамогі ў раённым злёце-конкурсе атрадаў юных інспектараў дарожнага руху, які прайшоў на базе Мальскай пачатковай школы-дзіцячага сада.Конкурсная праграма складалася з пяці этапаў. Рабяты спаборнічалі ў фігурным ваджэнні веласіпеда, здавалі тэарэтычныя экзамены па веданню правілаў дарожнага руху і аказанню першай медыцынскай дапамогі. Акрамя гэтага, ацэньвалася мастацкае афармленне насценгазеты, якую школьнікі падрыхтавалі загадзя, а таксама прафілактычнага відэароліка аб дзейнасці атрада юных інспектараў дарожнага руху ў гэтым навучальным годзе.
Пераможцы конкурсу вызначаліся па найменшай агульнай суме штрафных балаў, набраных на кожным этапе спаборніцтва.
У выніку трэцяе месца занялі юныя інспектары гімназіі, на другім – каманда Гудагайскай сярэдняй школы, а пераможцамі злёту-конкурсу сталі юныя інспектары Астравецкай сярэдняй школы №1. Гэтыя каманды былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі.
Атрад пераможцаў пад кіраўніцтвам А.П. Заяц 6-8 мая ездзіў абараняць гонар раёна на абласны злётонкурс у Гродна. Там рабяты прадэманстравалі таксама добры вынік – сярод дзевятнаццаці каманд астраўчане занялі дзясятае месца.
----------------------------------------------------
С. РОДЗЬ, ст. дзяржаўтаінспектар ДАІ.
