Літаратуру і гульні прывозіць ў дзіцячы лагер бібліятэка на колах

Супрацоўнікі Астравецкай раённай бібліятэкі па традыцыі выязджаюць у дзіцячы аздараўленчы лагер «Ластаўка».
Толькі дастаўкай часопісаў і кніг такія візіты не абмяжоўваюцца. Для юных чытачоў падрыхтаваны разнастайныя квэсты, віктарыны і пазнавальныя лекцыі.
Нядаўна бібліятэкары арганізавалі конкурсна-гульнявую праграму «Летняе сонца на кніжных старонках». З азартам дзеці выконвалі заданні, узгадвалі прыказкі, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў эстафетах.


Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, раённая бібліятэка.
