Лидеры Островецкого общественного объединения БРСМ собрались на пятую районную отчётно-выборную конференцию

Раз у тры гады збіраюцца лідары грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, каб прааналізаваць сваю дзейнасць, абмеркаваць, што атрымалася, а што трэба дапрацаваць, а таксама вызначыць план работы на будучае. Вось і ў мінулы аўторак у актавай зале дзіцячай школы мастацтваў адбылася пятая раённая справаздачна-выбарная канферэнцыя Астравецкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.

Адным з галоўных момантаў мерапрыемства стала справаздача аб дзейнасці райкама БРСМ за 2011-2014 гады, з якой выступіла першы сакратар Аксана Лазарава. Трэба адзначыць, што зроблена за гэты час было нямала. Сёння Астравецкая раённая арганізацыя БРСМ налічвае 1174 чалавекі, што складае 26 працэнтаў ад агульнай колькасці маладых людзей раёна. Як правіла, гэта школьнікі, сельская і гарадская працуючая моладзь. Ва ўстановах, арганізацыях, на прадпрыемствах Астравеччыны створа-на 58 пярвічных арганізацый БРСМ. Сярод іх асабліва вызначаюцца пярвічкі ўсіх школ раёна, цэнтральнай раённай бальніцы, лясгасу, СВК “Варняны” і “Гервяты”, у актывістаў якіх узнікае шмат цікавых ідэй і задумак, пастаянна прысутнічаюць жаданне і гатоўнасць ісці наперад і весці за сабой астатніх. Падчас свайго выступлення Аксана Лазарава таксама рассказала пра шматлікія акцыі і мерапрыемствы, якія арганізоўваў і праводзіў райкам БРСМ сумесна ці пры падтрымцы іншых арганізацый і ўстаноў раёна.


– Моладзь – не толькі будучае, але і цяперашняе нашай краіны, – адзначыла напрыканцы выступлення Аксана Паўлаўна. – Пагэтаму кожнаму з нас неабходна задумацца, што я магу зрабіць, каб прынесці карысць сваёй краіне, людзям, якім патрэбна дапамога, а таксама сабе. Давайце сумеснымі намаганнямі будзем пакідаць трывалыя дабрачынныя сляды ў жыцці акружаючых і дарыць усім цеплыню сваіх сэрцаў.


На канферэнцыі з дакладамі выступілі член кантрольнай камісіі Аксана Шымковіч, а таксама сакратары пярвічак СВК “Гервяты” і сярэдняй школы №1 г. Астравец Святлана Пешко і Анастасія Рабенькая. Як узяць правільны курс на добрыя справы і што для гэтага неабходна – пра ўсё ў цікавай форме расказалі задорныя маракі-валанцёры атрада “Надзея” Гервяцкай сярэдняй школы.
Падчас канферэнцыі на павестку было вынесена і такое важнае пытанне, як выбар першага сакратара райкама БРСМ. Аднагалосна і дружна ім была абрана Аксана Лазарава, якая шчыра паабяцала, што пастараецца апраўдаць аказаны давер.
У выніку работа райкама БРСМ за 2011-2014 гады была прызнана здавальняючай. У пацвярджэнне гэтага, а таксама таго, што і надалей члены БРСМ будуць прытрымлівацца актыўнай грамадзянскай пазіцыі, быў зачытаны ўрачысты зварот да моладзі Астравецкага раёна.
Пасля надышла чарга ўзнагарод – галоўны спецыяліст абласнога камітэта грамадскага аб’яднання БРСМ Пётр Касіцкі ўручыў Падзячнае пісьмо Астравецкаму райвыканкаму “За падтрымку ў рэалізацыі маладзёжнай палітыкі”. Граматы і падарункі атрымалі сакратар пярвічкі СВК “Гервяты” Святлана Пешко і пярвічка СВК “Варняны”.
Астравецкі райкам БРСМ таксама адзначыў сваіх актывістаў і лепшыя пярвічныя арганізацыі. Так, за ўдзел у валанцёрскім руху “Добрае сэрца” былі ўзнагароджаны дыпломамі атрады “Надзея” Гервяцкай СШ і “Анёлы” Міхалішкаўскай СШ. За шматгадовы ўклад у фарміраванне і выхаванне грамадзянска-патрыятычнай пазіцыі моладзі ўзнагароду атрымала пярвічка Гудагайскай СШ. А сакратар пярвічнай арганізацыі РУП ЖКГ Алёна Бабойць была адзначана дыпломам “За актыўны ўклад у развіццё маладзёжнай палітыкі”.


Зварот дэлегатаў Астравецкай раённай канферэнцыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” да моладзі Астравецкага раёна


Мы, дэлегаты Астравецкай раённайканферэнцыі грамадскага аб’яднання БРСМ, самага масавага маладзёжнага руху ў Рэспубліцы Беларусь, звяртаемся да моладзі Астравецкага раёна.
Маладзёжная палітыка з’яўляецца прыярытэтным накірункам развіцця нашай краіны. Дзякуючы Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку, ажыццяўляюцца законы і праграмы па падтрымцы маладога пакалення. Знаходзячыся пад пастаяннай абаронай і ўвагай дзяржавы, грамадск ае аб’яднан не БРСМ не стаіць убаку ад працэсаў, які я адбываюцца ў беларускім грамадстве. Выбраўшы асноўнымі прыярытэтамі патрыятызм, маральныя каштоўнасці, аказанне садзейнічання маладым людзям у рэалізацыі сваіх здольнасцей і і нтарэсаў , мы цэн ім традыцыі роднай Беларусі, ганар ымся яе славутым мінулым, удзельнічаем у яе цяперашнім і будуем яе будучае.
З’яўляючыся камандай аднадумцаў, мы маем магчымасць удзельнічаць у грамадскім жыцці свайго рэгіёна і краіны. Мы, прадстаўнікі сучаснай моладзі, кіруючыся інтарэсамі будучыні краіны, помнім і свята захоўваем подзвіг нашых бацькоў і дзедаў. Наш святы абавязак – захаваць тыя каштоўнасці, за якія яны аддавалі жыццё, мір, суверэнітэт, стабільнасць і павагу да выбару народа. Мы за ўстойлівае і стабільнае развіццё нашай краіны, за мір у нашым агульным беларускім доме.
Маладая суверэнная беларуская дзяржава стварае рэальныя магчымасці для ажыццяўлення маладзёжнай палітыкі, самарэалізацыі маладых людзей, іх кансалідацыі на карысць развіцця і росквіту нашай краіны.
Давайце разам станем ініцыятарамі добрых спраў і пачынанняў! Сваёй працай і актыўнасцю будзем надзейнай апорай нашай дзяржаве.
Будучыню Радзімы Ствараць Маладым!


-------------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ