Лідары жніва на 24 ліпеня
Па звестках райкама прафсаюза работнікаў АПК, на 24 ліпеня на ўборцы збожжавых і рапсу лепшых вынікаў дасягнулі наступныя экіпажы камбайнераў, вадзіцелі і аператары зернесушылак:
КАМБАЙНЕРЫ
Яўген ГРАБОЎСКІ і Віктар ВАШКЕВІЧ з КСУП “Гудагай”, якія на камбайне КЗС-3219 намалацілі 1 560,9 тоны;
Уладзімір ШАБЛАВІНСКІ з КСУП “Гудагай”, якія на камбайне КЗС-3219 намалаціў 1 255,1 тоны;
Уладзіслаў і Казімір МЛЫНКОЎСКІЯ з КСУП “Варняны”, якія на камбайне GS-12А-1 намалацілі 1 214,8 тоны.
ВАДЗІЦЕЛІ
аўтамабіляў грузападымальнасцю звыш 5-ці тон:
Анатоль ЯКУБЦЭВІЧ з РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”, які аўтамабілем МАЗ-3650128 перавёз 2 047 тон;
Аляксандр БРАЗЕВІЧ з КСУП “Гудагай”, які Аўтамабілем МАЗ-555142 перавёз 1 656,3 тоны;
Іосіф МАКАРЭВІЧ з КСУП “Гудагай”, які аўтамабілем МАЗ-555026 перавёз 1 608,3 тоны;
аўтамабіляў грузападымальнасцю да 5-ці тон:
Алег МЕДУШЭЎСКІ з КСУП “Гервяты”, які аўтамабілем МАЗ-4570 перавёз 343,6 тоны.
АПЕРАТАРЫ СУШЫЛЬНЫХ УСТАНОВАК:
Вадзім АДАМКОВІЧ, Віталь АНДРУШКЕВІЧ з КСУП “Гудагай”, якія на сушылцы GW-80.23-01 дасушылі 4 894,5 тоны;
Юрый БАРАВІК, Фёдар КІРПА, Мікалай ВАЛЭЙКА з КСУП “Гервяты”, якія на сушылцы КЗСВ-30Г “ЛідАрай” дасушылі 3 293,3 тоны ;
Віктар ЯНКОЙЦЬ, Міхаіл ГРЫМБОЎСКІ з КСУП “Гудагай”, якія на сушылцы “ЛідАрай” дасушылі 3 203,7 тоны.
*На 24 ліпеня на Астравеччыне ўбрана 48% ніў, намалочана 28 230 т зерня ўраджайнасцю 40,3 ц/га.
