Лідары жніва на 18 ліпеня
Па звестках райкама прафсаюза работнікаў АПК, на раніцу 18 ліпеня на ўборцы збожжавых і рапсу лепшых вынікаў дасягнулі наступныя экіпажы камбайнераў, вадзіцелі і аператары зернесушылак:
КАМБАЙНЕРЫ
Яўген ГРАБОЎСКІ і Віктар ВАШКЕВІЧ з КСУП “Гудагай”, якія на камбайне КЗС-3219 намалацілі 965,5 тоны;
Уладзіслаў і Казімір МЛЫНКОЎСКІЯ з КСУП “Варняны”, якія на камбайне GS 12А 1 намалацілі 891 тону;
Андрэй ВІНЦКУСЬ і Іван БАРАДЫНКА КСУП “Гервяты”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 726,5 тоны.
ВАДЗІЦЕЛІ
*аўтамабіляў грузападымальнасцю звыш 5-ці тон:
Анатоль ЯКУБЦЭВІЧ з РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”, які аўтамабілем МАЗ-6501 перавёз 1 248,7 тоны;
Іосіф МАКАРЭВІЧ з КСУП “Гудагай”, які аўтамабілем МАЗ-5550 перавёз 987,3 тоны;
Станіслаў МІЛАШЭВІЧ з КСУП “Міхалішкі”, які аўтамабілем КАМАЗ-55102 перавёз 940,9 тоны.
*аўтамабіляў грузападымальнасцю да 5 тон:
Генрык АЎГУЛЬ з РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”, які аўтамабілем ГАЗ-САЗ 53 перавёз 245 тон.
АПЕРАТАРЫ СУШЫЛЬНЫХ УСТАНОВАК
Вадзім АДАМКОВІЧ і Віталь АНДРУШКЕВІЧ з КСУП “Гудагай”, якія на сушылцы GW-80.23-01 дасушылі 2 954,2 тоны;
Павел МАЖЭЙКА і Аляксандр САСНОЎСКІ з КСУП “Гервяты”, якія на сушылцы КЗСВ-30 “ЛідАрай” дасушылі 2 141,8 тоны;
Віктар ЯНКОЙЦЬ, Міхаіл ГРЫМБОЎСКІ з КСУП “Гудагай”, якія на сушылцы КЗСВ-30Г “ЛідАрай” дасушылі 1 590,2 тоны.
*На раніцу 18 ліпеня на Астравеччыне ўбрана 25% збожжавых, намалочана 15 032 т зерня ўраджайнасцю 43,4 ц/га.
