Лідары жніва на 15 ліпеня
Па звестках райкама прафсаюза работнікаў АПК, на раніцу 14 ліпеня на ўборцы збожжавых і рапсу лепшых вынікаў дасягнулі:
КАМБАЙНЕРЫ:
Яўген ГРАБОЎСКІ і Віктар ВАШКЕВІЧ з КСУП «Гудагай», якія на камбайне КЗС-3219 намалацілі 571,2 тоны;
Андрэй ВІНЦКУСЬ і Іван БАРАДЫНКА з КСУП «Гервяты», якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 510,8 тоны;
Уладзімір ШАБЛАВІНСКІ і Вадзім ШАБЛАВІНСКІ з КСУП «Гудагай», якія на камбайне КЗС-3219 намалацілі 437,6 тоны.
ВАДЗІЦЕЛІ:
Аўтамабіляў грузападымальнасцю звыш 5-ці тон:
Генадзь ЯДЗЕВІЧ з КСУП «Гервяты», які аўтамабілем МАЗ-6501 перавёз 776,3 тоны;
Анатоль ЯКУБЦЭВІЧ з РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі», які аўтамабілем МАЗ-6501 перавёз 755,6 тоны;
Станіслаў МІЛАШЭВІЧ з КСУП «Міхалішкі», які аўтамабілем КамАЗ-55102 перавёз 623,6 тоны.
Аўтамабіляў грузападымальнасцю да 5-ці тон:
Генрык АЎГУЛЬ з РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі», які аўтамабілем ГАЗ-САЗ 53 перавёз 170,5 тоны.
АПЕРАТАРЫ СУШЫЛЬНЫХ УСТАНОВАК:
Вадзім АДАМКОВІЧ і Віталь АНДРУШКЕВІЧ з КСУП «Гудагай», якія на сушылцы GW-80.23-01 дасушылі 1 243,5 тоны;
Павел МАЖЭЙКА і Аляксандр САСНОЎСКІ з КСУП «Гервяты», якія на сушылцы КЗСВ-30 «ЛідАрай» дасушылі 1 101,3 тоны;Юрый БАРАВІК, Фёдар КІРПА і Мікалай ВАЛЭЙКА з КСУП «Гервяты», якія на сушылцы КЗСВ-30Г «ЛідАрай» дасушылі 793,4 тоны.
