Летнія канікулы з бібліятэкай
Летам у бібліятэцы па-ранейшаму шматлюдна. Кожны дзень школьнікі прыходзяць па кнігі, якія трэба прачытаць на канікулах і ўдзельнічаюць у пазнавальна-забаўляльных мерапрыемствах.
Калектыў бібліятэкі робіць усё магчымае, каб у дзіцячай памяці летнія дні пакінулі прыемныя ўспаміны, а баўленне часу было напоўнена станоўчымі эмоцыямі і карысцю.



Для выхаванцаў школьных аздараўленчых лагераў бібліятэкі правядуць мноства мерапрыемстваў.

А наведвальнікам прапануюць святы, сустрэчы з пісьменнікамі, забаўляльна-пазнавальныя праграмы, квэсты, літаратурныя падарожжы, гутаркі, інтэрактыўныя заняткі, чытанні, творчыя майстар-класы, кніжныя выставы.



Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, бібліятэкар.
