Летний отдых учеников Мальского НПК

smail1.jpg

Для вучняў Мальскага НПК апошні  летні месяц падарыў яшчэ адзін  прыемны сюрпрыз  – магчымасць адпачыць у лагеры “Смайлік”. Дарэчы, смайлік сімвалізуе не толькі нашых усмешлівых і добразычлівых выхаванцаў –  у ім зашыфравана назва нашай вёсачкі Малі.

smail.jpg

«Смайлік» падарыў шмат усмешак сваім выхаванцам! Кожны дзень рыхтаваў ім нешта новае і незвычайнае. Дзень сюрпрызаў у Краіне цудадзейных мячоў і эстэт-шоу «Жывы капялюш» весялілі цікавымі конкурсамі, а ток-шоу «Свая гульня» і віктарына «Падарожжа па казках» праверылі інтэлект. 
Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях,  наведванне краязнаўчага  музея Ф. Багушэвіча і  ашмян­скай «Галгофы»  –  дзеці адпа­чы­валі і падарожнічалі. 

smail3.jpg

Выхаванцы лагера з задавальненнем наведалі басейн і прыемна правялі час на Янаўскім вадасховішчы, дзе удосталь накупаліся, пакаталіся на катамаранах і пабывалі на занятках па  бяспечных паводзінах на вадзе.А завяршылася лагерная змена гульнявым шоу «Казачная краіна дзяцінства», пасля якога нашы «смайлікі» атрымалі не толькі радасныя ўсмешкі, але і падарункі. 

smail2.jpg


Іна САЛДАЦЕНКАВА, дырэктар лагера.


Текст: Главный администратор