Лесничий из Островецкого района стал лучшим лесничим 2012 года
Напачатку года адбыўся конкурс сярод лясгасаў на лепшага ляснічага 2012 года. Астравеччыну прадстаўляў ляснічы Спондаўскага лясніцтва – Войцех Рамуальдавіч Лукашэвіч, які без асаблівых цяжкасцей здабыў першае месца ў вобласці і дастойна прадставіў Гродзеншчыну на рэспубліцы.Войцех Рамуальдавіч унёс важкі ўклад у развіццё лясной гаспадаркі. Дзякуючы гэтаму моцнаму духам чалавеку, калектыў Спондаўскага лясніцтва стаў адным з лепшых не толькі ў раёне, але і ў вобласці, палепшыліся ўмовы працы, удалося набыць былы будынак СВК пад адміністрацыйнае памяшканне, якое было адрамантавана пад яго пільным кіраўніцтвам.
Калегі Войцеха Рамуальдавіча Лукашэвіча ведаюць яго, як шчырага, добрага і сумленнага чалавека.
Віншуем лепшага ляснічага Гродзенскай вобласці з перамогай!
--------------------
Алена ГАНУЛІЧ.