Легкаатлетычны крос шэраг узнагарод прынёс
Як заўсёды, першымі забег распачалі малодшыя ўдзельнікі, а менавіта дзяўчаты 2010 года нараджэння і малодшыя, якія пераадольвалі дыстанцыю ў 1 000 метраў. Найхутчэйшай сярод іх стала Аляксандра Казюлевіч (СШ №1), на 2-м месцы – Кацярына Мікліс (Варнянская СШ), на 3-м – Паліна Мацкевіч (СШ №3). Следам стартавалі хлопчыкі. Перамогу святкаваў Вадзім Гасцевіч (Варнянская СШ), а 2-е і 3-е месцы занялі гімназісты Аляксандр Рыбак і Мацвей Перка.
Аднолькавую дыстанцыю беглі і ўдзельнікі 2009 года нараджэння. Сярод дзяўчынак у тройку лідараў увайшлі Эмілія Мальдзіс (Гудагайская СШ), Дар’я Рабкоўская (Варнянская СШ) і Дар’я Піліпёнак (СШ №3) – 1-е, 2-е і 3-е месцы адпаведна. Сярод хлопчыкаў на п’едэстал узняліся Сяргей Бразевіч (СШ №3) – 1-е месца, Глеб Ерын (гімназія №1) – 2-е і Арцём Шанчук (Міхалішкаўская СШ) – 3-е.
Юныя лёгкаатлеткі 2008 года нараджэння таксама скаралі 1 000 метраў. Найлепш з адлегласцю справілася Мілана Якушчонак (Варнянская СШ), следам фінішыравала Алеся Добыш (Варнянская СШ), а замкнула прызавую тройку Ангеліна Нарковіч (СШ №1).
А вось юнакі гэтага ж узросту беглі ўжо 2 000 метраў. Лепш за ўсіх з такой задачай справіўся Клім Красноў (гімназія №1), 2-е месца заняў Раман Лукашэвіч (Міхалішкаўская СШ), а 3-е – Арцём Гайдановіч (Гудагайская СШ).
Удзельнікі 2007 года нараджэння пакаралі аднолькавую дыстанцыю – 2 000 метраў. Аліна Андрыеўская (Гудагайская СШ), Анастасія Шапель (Міхалішкаўская СШ) і Вікторыя Міхайлоўская (Варнянская СШ) занялі 1-е, 2-е, 3-е месцы адпаведна сярод дзяўчат, а Мікіта Ганжураў (гімназія №1), Дзяніс Валанцэвіч (Міхалішкаўская СШ), Іван Камчанкоў (СШ №3) – 1-е, 2-е і 3-е месцы сярод хлопцаў.
Ва ўзроставай групе 2005-2006 гадоў нараджэння дзяўчаты беглі 2 000, а юнакі – 3 000 метраў. Сярод прадстаўніц прыгожай паловы пераможцам стала Ева Дзялоўская (СШ №3), на 2-ю прыступку п’едэстала ўзнялася Ангеліна Латыш (СШ №2), а на 3-ю – Вікторыя Вяржынская (Гервяцкая СШ).
У юнакоў на бегавой дарожцы не было роўных Кірылу Рагавенку (СШ №2). Усяго на некалькі секунд ад яго адстаў Мікіта Базюк (Гервяцкая СШ), а Арцём Арлоўскі (Варнянская СШ) фінішаваў 3-м.
Пераможцы і прызёры спаборніцтваў узнагароджаны граматамі, а лепшыя бегуны будуць прадстаўляць Астравеччыну на абласным кросе.












