"Ласточка" собрала школьников на районный турслёт

%d1%82%d1%83%d1%80%d1%81%d0%bb%d0%b5%d1%82-%d1%88%d0%ba%d0%be%d0%bb%d1%8c%d0%bd%d1%8b%d0%b9Раённы  турыстычны злёт напрыканцы верасня сабраў 11 школьных  каманд у  дзіцячым аздараўленчым летніку «Ластаўка».

%d1%82%d1%83%d1%80%d1%81%d0%bb%d0%b5%d1%82-%d1%88%d0%ba%d0%be%d0%bb%d1%8c%d0%bd%d1%8b%d0%b91Прадэманстраваць турыстычныя, спартыўныя і творчыя здольнасці падчас цікавых конкурсаў і выпрабаваняў вырашылі каманды гімназіі №1, сярэдніх школ №1 і №2 г. Астравец, Гервяцкай, Альхоўскай, Гудагайскай, Міхалішкаўскай сярэдніх школ, Рытанскага, Варнянскага, Спондаўскага НПК і Рымдзюнскай сярэдняй школы з літоўскай мовай навучання.

%d1%82%d1%83%d1%80%d1%81%d0%bb%d0%b5%d1%82-%d1%88%d0%ba%d0%be%d0%bb%d1%8c%d0%bd%d1%8b%d0%b92

%d1%82%d1%83%d1%80%d1%81%d0%bb%d0%b5%d1%82-%d1%88%d0%ba%d0%be%d0%bb%d1%8c%d0%bd%d1%8b%d0%b93

%d1%82%d1%83%d1%80%d1%81%d0%bb%d0%b5%d1%82-%d1%88%d0%ba%d0%be%d0%bb%d1%8c%d0%bd%d1%8b%d0%b94

%d1%82%d1%83%d1%80%d1%81%d0%bb%d0%b5%d1%82-%d1%88%d0%ba%d0%be%d0%bb%d1%8c%d0%bd%d1%8b%d0%b95Арганізатары, а імі сталі аддзел адукацыі, спорту і турызму, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, раённыя арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і «Белая Русь» і фізкультурна-спартыўны клуб, прапанавалі школьнікам 7 конкурсаў-выпрабаванняў.

На першым этапе каманды павінны былі прадставіць сябе і прадэманстраваць умовы, якія яны стварылі ў сваім лагеры. Адны спявалі турыстычныя песні, другія правялі членаў журы па  экалагічнай сцежцы, трэція прапанавалі ўдзельнікам злёту зайсці на іх старонку «ВК», што азначала «Вясёлая кампанія», чацвёртыя дэманстравалі сусветна вядомыя аб'екты, пятыя рэкламавалі свой аграгарадок і сельгаскааператыў – было цікава і крыху незвычайна. Кожны расставіў  і свой бівак.  Аднак ніхто не змог абысці на гэтым этапе каманду Гудагайскай школы:  яна выбрала не яркі шлях прадстаўлення  (гэта  было і ў іншых каманд),  а прадэманстравала  сапраўдны турыстычны дух і падрыхтоўку – і гэта было высока ацэнена членамі журы.

%d1%82%d1%83%d1%80%d1%81%d0%bb%d0%b5%d1%82-%d1%88%d0%ba%d0%be%d0%bb%d1%8c%d0%bd%d1%8b%d0%b96

%d1%82%d1%83%d1%80%d1%81%d0%bb%d0%b5%d1%82-%d1%88%d0%ba%d0%be%d0%bb%d1%8c%d0%bd%d1%8b%d0%b97

%d1%82%d1%83%d1%80%d1%81%d0%bb%d0%b5%d1%82-%d1%88%d0%ba%d0%be%d0%bb%d1%8c%d0%bd%d1%8b%d0%b98Адным з незвычайных этапаў  турыстычнага злёту стаў конкурс «Мірны атам», прымеркаваны да рэалізацыі міжнароднага праекта «І дарослыя, і дзеці малююць мірны атам». Конкурс быў завочны, таму ў «Ластаўку» школьнікі прыехалі ўжо з  малюнкамі – самы лепшы аказаўся ў турыстаў з Альхоўкі.

У якасці завочнага выступаў і конкурс на лепшы падарунак БРПА, прымеркаваны да Дня нараджэння піянерскай арганізацыі. Цікавыя кампазіцыі з кветак і садавіны, упрыгожаныя самаробнымі  сімваламі БРПА,  –   адвесці вачэй ад падарункаў, створаных рукамі дзяцей,  было складана. Аднак журы першае месца прысудзіла вучням Гервяцкай сярэдняй школы.

%d1%82%d1%83%d1%80%d1%81%d0%bb%d0%b5%d1%82-%d1%88%d0%ba%d0%be%d0%bb%d1%8c%d0%bd%d1%8b%d0%b99

%d1%82%d1%83%d1%80%d1%81%d0%bb%d0%b5%d1%82-%d1%88%d0%ba%d0%be%d0%bb%d1%8c%d0%bd%d1%8b%d0%b910

%d1%82%d1%83%d1%80%d1%81%d0%bb%d0%b5%d1%82-%d1%88%d0%ba%d0%be%d0%bb%d1%8c%d0%bd%d1%8b%d0%b911

%d1%82%d1%83%d1%80%d1%81%d0%bb%d0%b5%d1%82-%d1%88%d0%ba%d0%be%d0%bb%d1%8c%d0%bd%d1%8b%d0%b912

%d1%82%d1%83%d1%80%d1%81%d0%bb%d0%b5%d1%82-%d1%88%d0%ba%d0%be%d0%bb%d1%8c%d0%bd%d1%8b%d0%b913Турыстычная эстафета стала для юнакоў і дзяўчат школай выжывання: устаноўка палаткі, пастка, пошук разведчыка, маятнік, купіны, распальванне вогнішча – за няправільнае выкананне штрафныя балы: плюс 10 секунд да затрачанага часу. У такія выпрабаванні школьнікі заўсёды ўключаюцца актыўна  і,  нягледзячы на цяжкасці,  фінішыруюць з добрым настроем. Так было і на гэты раз, калі  першымі сталі спондаўскія школьнікі.

Наступны этап – аказанне першай медыцынскай дапамогі –  складаўся з некалькіх заданняў: спачатку неабходна было адказаць на пытанні, затым на практыцы аказаць першую медыцынскую дапамогу і толькі потым даставіць пацярпелага на вызначанае месца. На першы погляд – нічога складанага. На самой справе конкурсантам давялося «папацець». А першае месца  тут падзялілі  прадстаўнікі Варнянскага НПК і Гудагайскай школы: менавіта яны правільна і хутчэй за ўсіх справіліся з прапанаванымі заданнямі.

10 балаў удзельнікі турыстычнага злёту маглі атрымаць за правільна пройдзены этап пад назвай «Следапыт»: па падказцы, якая  напачатку этапа давалася школьнікам, неабходна было адшукаць «замаскіраваных» на тэрыторыі турыстаў і забраць у іх турыстычны інвентар – самымі хуткімі зноў сталі гудагайцы.

%d1%82%d1%83%d1%80%d1%81%d0%bb%d0%b5%d1%82-%d1%88%d0%ba%d0%be%d0%bb%d1%8c%d0%bd%d1%8b%d0%b914Сёлета Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі святкуе свае 50-годдзе,  таму адным з этапаў  стаў конкурс-віншаванне «Ода творчасці». Да гэтага этапу кожны падышоў творча і крэатыўна: тэатральныя міні-пастаноўкі, песні, вершы, флэшмобы, феерверкі, торты і кветкі  –  стараліся ўсе, а  лепшымі сталі артысты з сярэдняй школы №2.

Пераможца турыстычнага злёту вызначаўся па выніках усіх этапаў. Трэцяе месца журы падзяліла паміж прадстаўнікамі Альхоўскай СШ і Спондаўскага НПК, другімі сталі вучні гімназіі №1, а першымі – турысты з Гудагая. Пераможцы ўсіх этапаў  былі ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі ад арганізатараў і спонсараў мерапрыемства.

%d1%82%d1%83%d1%80%d1%81%d0%bb%d0%b5%d1%82-%d1%88%d0%ba%d0%be%d0%bb%d1%8c%d0%bd%d1%8b%d0%b915Турыстычная «школа выжывання», удзельнікамі якой сталі каля 150 самых актыўных, спартыўных і творчых прадстаўнікоў школ раёна, развіталася з хлопчыкамі і дзяўчынкамі да наступнага года. Восень і зіма ёсць у юных турыстаў, каб падрыхтавацца да наступнага сезону, а потым зноў  стаць удзельнікамі «Зарніцы» і турыстычнага злёту.

Алена СВЕТЛАЯ, фота з архіва Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.